02:25
19.06.2019

официальный сайт
www.shinnik.by
Воскресенье, 16 Июнь 2019

Традиционно в третье воскресенье июня мы отмечаем праздник, объединяющий все медицинское сообщество.

Суббота, 15 Июнь 2019

Лето для работников сельского хозяйства – горячая пора. И речь идет не только о температуре окружающей среды, а также о той ответственности, которая ложится на наших аграриев – сейчас у них в самом разгаре кормозаготовительная кампания.

Пятница, 14 Июнь 2019

Наша новая шина размера 235/55R17 BEL-529 Artmotion HP Asymmetric с 27 по 29 мая тестировалась испытательной лабораторией АНО «Шинтест» (РФ) в условиях минского полигона для испытания мобильных машин, который входит в структуру объединенного института машиностроения НАН Беларуси.

Вторник, 4 Июнь 2019

В ОАО «Белшина» произошло волнующее событие: наше предприятие, как Национальный партнер II Европейских игр, встречало «Пламя мира».

Понедельник, 27 Май 2019

"С праздником, дорогие шинники! Крепкого здоровья вам и членам ваших семей, успехов в достижении поставленных целей, достатка в домах и удовлетворения от работы."

Воскресенье, 26 Май 2019

Поздравления с Днём Химика

Понедельник, 20 Май 2019

Бобруйчан выслушает правовой инспектор труда Федерации профсоюзов Беларуси

Воскресенье, 19 Май 2019

По традиции в последнее воскресенье мая шинники отметят свой профессиональный праздник – День химика. Для работников нашего предприятия подготовлена насыщенная культурно-развлекательная и спортивно-массовая программы.

Пятница, 17 Май 2019

Рубрика: жизнь без ЧП

Пятница, 17 Май 2019

В рамках единого дня информирования, 16 мая, прошла встреча трудового коллектива с председателем Могилевского облисполкома Л.К.Зайцем и помощником Президента по Могилевской области М.И.Русым.

Бобруйский горисполком Бобруйский горисполком
ЭТО ИНТЕРЕСНО ЗНАТЬ...
10 фактаў пра беларускую мову
10 фактаў пра беларускую мову

1. Дыялектная мова багацейшая за літаратурную
Слоўнік літаратурнай беларускай мовы налічвае прыкладна 250 000—500 000 слоў. У дыялектнай мове (агульная назва для гаворак людзей у пэўным рэгіёне) — каля 1,5−2 мільёны слоў.

2. У беларускай мове тры алфавіты (графічныя сістэмы)
На сённяшні дзень афіцыйна ўжываецца кірылічны алфавіт, які існуе з XIV ст. У XVI ст. з’явілася лацінка. Ёй пісаліся творы беларускай літаратуры XIX ст. На пачатку XX ст. кірылічны і лацінскі алфавіты суіснавалі разам. Так пэўны час газета «Наша ніва» друкавала тэксты на дзвюх графічных сістэмах, каб усе беларусы разумелі напісанае, таму што каталікі звыклі да лацінкі, а праваслаўныя разумелі толькі кірыліцу.

Зараз лацінка ўжываецца ў тапаніміцы — назвах геаграфічных аб’ектаў. Таксама ёй карыстаюцца ў побытавых зносінах беларусы, якія лічаць лацінку больш зручнай сістэмай для перадачы асаблівасцяў беларускага маўлення.

З XIV ст. на Беларусі пачалі сяліцца татары, якія трапілі ў палон падчас набегаў Арды. Паступова яны асіміляваліся, і ў выніку з’явіліся кітабы — кнігі, напісаныя па-беларуску арабскай вяззю.

3. Беларуская мова існуе ў двух правапісах
У 1918-м годзе мовазнаўца і грамадска-палітычны дзеяч Браніслаў Тарашкевіч выдаў «Беларускую граматыку для школ» кірыліцай і лацінкай. Гэта была першая практычная граматыка. Канешне, былі ў яе і пэўныя недахопы, якія дапрацоўваў у сваёй граматыцы Язэп Лёсік. Распрацаваны ім правапіс называецца класічным, або «тарашкевіцай».

З 1933-га года ў выніку разгортвання русіфікацыі замацавалася так званая «наркамаўка». Гэты правапіс рэфармаваўся двойчы: у 1956-м годзе і ў 2008-м. Апошнім варыянтам мы карыстаемся сёння.

4. Толькі ў беларускай мове ёсць літара Ў
Гэта адметнасць беларускай мовы ўвасоблена ў помніку, які знаходзіцца ў Полацку. Над скульптурай працаваў мастак і дызайнер Ігар Куржалаў. У нізе помніка выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет».

5. Беларуская мова знаходзіцца пад пагрозай знікнення
У паўсядзённых зносінах ёй карыстаецца малы працэнт насельніцтва. Толькі ⅔ беларусаў размаўляе на роднай мове ў побыце. Часцей беларуская мова ўжываецца на дзяржаўных тэле- і радыёканалах, у перыядычных выданнях, справаводстве. Актыўна выкарыстоўвае беларускую мову творчая і навуковая інтэлігенцыя Беларусі.

6. Тры стагоддзі беларуская мова была дзяржаўнай у ВКЛ
З XIV ст. і да 1696 года беларуская мова была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага. Пасля аб’яднання ВКЛ і Караўлества Польскага ў 1569-м годзе пачалася паланізацыя насельніцтва Княства. Скончылася гэта поўным выцясненнем беларускай мовы з афіцыйнага ўжытку. З 1696-га года справаводства Рэчы Паспалітай было пераведзена на польскую мову. З таго часу беларуская мова ўжывалася ў побыце.

7. Не па-беларуску і не па-руску, а на трасянцы
Сумесь беларускай і рускай мовы называецца «трасянка». У прамым сэнсе яно абазначае сена нізкай якасці, якое ўтвараецца ад спалучэння сухой і свежаскошанай травы. Ва ўкраінскай мове таксама ёсць падобная з’ява і называецца яна «суржык».

8. Для беларускай мовы не характэрны дзеепрыметнікі цяперашняга часу
Дзеепрыметнікі цяперашняга часу (сплючы чалавек, маючыя дадзеныя) — чужынцы ў беларускай мове. Яны ўжываюцца толькі ва ўстойлівых спалучэннях (бягучы год, дзеючая асоба), характэрных для навуковага і афіцыйнага стыляў. У іншых выпадках гэта парушэнне літаратурнай мовы.

Дзеепрыметнікі найбольш распаўсюджаныя ў рускай мове, бо паходзяць з царкоўнаславянскай мовы, на глебе якой і развівалася сучасная літаратурная руская мова. У старабеларускай мове такія формы дзеяслова не былі распаўсюджаныя.

9. Некалі беларуская мова мела статус адзінай дзяржаўнай мовы ў Беларусі
У 1990-м годзе быў прыняты закон «Аб мовах», згодна з якім беларуская мова прызнавалася адзінай дзяржаўнай мовай незалежнай Рэспублікі Беларусь. Але пасля рэферэндуму 1995-га года статус дзяржаўнай набыла і руская мова. Дарэчы, прапанову ўрада вярнуць рускай мове статус дзяржаўнай падтрымала большасць беларусаў. Мяркуецца, насельніцтву было цяжка пасля савецкіх часоў адразу перайсці на беларускую мову ва ўсіх сферах зносін. Людзі элементарна яе не ведалі. Зараз, як бачым, прыярытэт у зносінах мы аддаём рускай мове.

10. У беларускім алфавіце 32 літары
Наш алфавіт не мае літар Щ, Ъ. Замест цвёрдага знака мы ўжываем апостраф (‘). Дыграфы ДЗ і ДЖ не ўваходзяць у алфавіт, бо гэта спалучэнне дзвюх літар для абазначэння адпаведных гукаў.

По материалам: schools.by


© «Шинник», 2015
Использование материалов разрешено только с размещением активной ссылки на наш сайт.

ОТКРЫТОЕ АКЦИОНЕРНОЕ ОБЩЕСТВО