Святочны калейдаскоп | Официальный сайт газеты "Шинник"
18:42
03.05.2025

официальный сайт
www.shinnik.by
Четверг, 21 Декабрь 2017
Святочны калейдаскоп

У пятніцу, 15 снежня здзейснілася найважнейшая культурная падзея тыдня: бабруйчане і госці горада ў рамках рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года» адсвяткавалі перадачу тытула «Культурная сталіца» Наваполацку. У гонар гэтай ўрачыстасці ў Палацы мастацтваў адбыўся грандыёзны канцэрт.

Мерапрыемства парадавала высокім узроўнем падрыхтоўкі. Да пачатку асноўнай канцэртнай праграмы на рэканструяванай пляцоўцы перад Палацам мастацтваў адбылося адкрыццё скульптурнай кампазіцыі «Бабруйск – культурная сталіца Беларусі 2017», якую адразу ж назвалі скульптурай бабруйчанкі. Потым свята працягвалася ў памяшканні Палаца мастацтваў.

«Бабруйск – радзіма малая і любоў вялікая», – гучыць голас з-за кулісаў. Сцэна абсталявана спецыяльнымі экранамі, якія выконваюць ролю дэкарацый. Вядучыя – Яўген Булка і Марыя Будніцкая – распачалі канцэрт і запрасілі на сцэну ганаровых гасцей мерапрыемства. Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Віктаравіч Студнеў падвёў вынікі акцыі і пажадаў паспеху наступнай культурнай сталіцы – Наваполацку.

– Бабруйск з гонарам і вялікай адказнасцю пранёс гэты ганаровы статус «Культурная сталіца 2017».
Мы аб’ядналі гісторыю, традыцыі і сучасныя каштоўнасці Беларусі, напоўніўшы іх асаблівым каларытам горада на Бярэзіне.

Жыхары і госці Бабруйска мелі ўнікальныя магчымасці што­дзённа сутыкацца са светам прыгажосці праз наведванне тэатра, музеяў, канцэтраў і выставачных залаў. Мы знаёміліся з творчасцю беларускіх прафесій­ных калектываў, выканаўцаў міравога ўзроўню.

У атмасферы сяброўства, міжнароднага культурнага дыялогу на бабруйскай зямлі сустрэліся прадстаўнікі 24-ох краін свету. Лепшай адзнакай выкананай работы ў рамках акцыі «Культурная сталіца Беларусі» сталі водгукі як бабруйчан, так і шматлікіх гасцей, удзельнікаў культурных праектаў. Шчыра радуемся, што юныя таленты Бабруйска атрымалі больш за 300 дыпломаў міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў. З упэўненасцю магу сказаць, што той патэнцыял, які закладзены ў сферы культуры сёння, будзе памножаны ў будучым, у тым ліку і дзякуючы моцнай і зладжанай камандзе прафесіяналаў і аматараў, мастакоў, пісьменнікаў, музыкантаў і проста неабыякавых людзей. Перадаючы эстафету Наваполацку, хачу пажадаць, каб яскра­выя пра­екты і творчыя адкрыцці 2018 года запа­лілі новыя зоркі і падарылі незабыўныя эмоцыі ад сустрэчы са светам прыгажосці, працягвалі слаўныя традыцыі беларускай самабытнасці.

Пасля выступлення Аляксандра Віктаравіча, на сцэну быў запрошаны намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Іванавіч Харытончык. Ён падкрэсліў, што на працягу года Бабруйск неаднаразова даказаў сваё права на гэта ганаровае званне. У прыватнасці, Дзмітрый Іванавіч адзначыў высокі ўзровень арганізацыі Міжнароднага фестываля народнай творчасці «Вянок дружбы», пленэра па кераміцы «Арт-Жыжаль» і Рэспубліканскага фестываля нацыянальнай драма­тургіі імя В.І.Дуніна-Марцын­кевіча. Дз.І. Харытончык пажадаў бабруйчанам поспехаў у працы і новых ідэй.

У якасці памятнага падарунка гасцям мерапрыемства гарадскі выканаўчы камітэт падрыхтаваў медалі з надпісам «Бабруйск – культурная сталіца».

Наступным на сцэну падняўся намеснік міністра культуры Бела­русі Аляксандр Анатольевіч Яцко. Ён зачытаў адрасаваныя бабруйчанам словы міністра:

– Бабруйск годна і пачэсна пранёс нададзены яму ганаровы статус. Прыняты план культурных мерапрыемстваў выкананы на працягу года. Усе мастацкія акцыі традыцыйна прайшлі на самым высокім арганізацыйным і творчым узроўні, узбагацілі культурную палітру не толькі горада і вобласці, але і ўсёй рэспублікі…

Міністр перадаў удзячнасць старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміру Віктаравічу Даманеўскаму за падтрымку правядзення акцыі ў Бабруйску, старшыні Бабруйскага гарвыканкама Аляксандру Віктаравічу Студневу і ўсім бабруйчанам за актыўны ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах.

Старшыня Наваполацкага гарадскога Саветы дэпутатаў Алег Генадзьевіч Буевіч ад імя свайго горада навітаў бабруйчан і падзякаваў за запрашэнне на свята. Алег Генадзьевіч уручыў мэру Бабруйска сімвал Наваполацка – лілею. А ў адказ адтрымаў рушнік з назвамі і гербамі гарадоў, якія ўжо мелі тытул «Культурная ста­ліца».

Пасля афіцыйнай часткі пачалася святочная канцэртная праграма. Ірына Дарафеева, арт-група «Беларусы», мужчынскі хор «Всехсвятский», Сяргей Франкоўскі, Ігар Алоўнікаў, Віталь Гардзей і лепшыя артысты Бабруйска стваралі святочны настрой бабруйчанам і гасцям горада.

Евгения ВИННИК (office@shinnik.by)

Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru Бобруйский горисполком Бобруйский горисполком Бобруйский горисполком Единый день информирования населения (ЕДИ) Пятилетка качества День победы
ЭТО ИНТЕРЕСНО ЗНАТЬ...
Интересно знать: аисты
Интересно знать: аисты

В мире существует 7 видов аистов.

Спят они стоя на одной ноге.

Самые крупные аисты – белые. Размах их крыльев – до 2 метров, рост – 120 см, масса – 4 кг.

Во время сезонных миграций аисты обычно поднимаются на высоту 2000-3000 м, преодолевают расстояние до 8-10 тыс. км.

Аисты пользуются одним и тем же гнездом из поколения в поколение. Возраст самого старого из обследованных – 381 год.

Все аисты – хищники, они питаются лягушками, ящерицами и прочими земноводными и пресмыкающимися.

Самые крупные гнезда – до 160 см в диаметре и массой 250 кг – строят белые аисты.

Яйца эти птицы высиживают по очереди: самец днем, а самка по ночам.

Птенцы аистов начинают делать свои первые робкие попытки к полету, когда им исполняется 50-60 дней.

В христианской мифологии аисты считаются символом света и добра, так как они уничтожают змей, которые символизируют зло.

В полете аисты способны совершать до 120 взмахов крыльев в минуту, развивая горизонтальную скорость до 45 км/ч. Это не очень много, но в таком темпе они могут лететь много часов, не уставая и не снижая скорости.

Средняя продолжительность жизни этих птиц – около 20 лет.

В жаркую погоду аисты обливают своих птенцов водой, чтобы те не перегрелись. Воду они таскают в клюве.

В настоящее время только белым аистам ничего не угрожает, в мире насчитывается около 300 тысяч особей. Все остальные виды находятся под угрозой полного исчезновения.

Ученые ориентируются на аистов в вопросах экологии. Эти птицы очень чувствительны к загрязнению окружающей среды, но, если они кормятся на каком-то водоеме, значит, вода там достаточно чистая.

По материалам faktrus.ru


© «Шинник», 2015
Использование материалов разрешено только с размещением активной ссылки на наш сайт.

ОТКРЫТОЕ АКЦИОНЕРНОЕ ОБЩЕСТВО