Свята роднага слова і кнігі | Официальный сайт газеты "Шинник"
20:13
25.04.2024

официальный сайт
www.shinnik.by
Суббота, 5 Сентябрь 2020
Свята роднага слова і кнігі

Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. Ён праводзіцца для папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Праходзіць у гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў мастацтва краіны. У гэтым годзе вялікі рэспубліканскі фестываль прымаюць 6 верасня Бялынічы.

Першы Дзень беларускай пісьменнасці адбыўся ў 1994 годзе ў Полацку. Потым сталіцамі свята былі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў.

У 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, зноў стаў старажытны Полацк – родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.

Юбілейны, дваццаць пяты па ліку, Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе прыняў горад Іванава Брэсцкай вобласці. Галоўным лейт­маты­вам святочных мера­прыемстваў стала тэма «Мая малая радзіма». На свята прыехала больш за 12 тысяч гасцей з 12 краін свету.

У мінулым годзе Дзень беларускага пісьменства пры­маў горад Слонім Гродзенскай вобласці – адзін з самых старажытных на беларускай зямлі, старадаўні цэнтр культурнага і духоўнага жыцця. У дні свята на цэнтральнай плошчы горада ўрачыста адкрылі помнік легендарнаму Льву Сапегу – дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу, дыпламату і палітычнаму мысліцелю, аднаму са стваральнікаў Статутаў Вялікага княства Літоўскага.

Цэнтральнымі падзеямі фестывалю пісьменства ў Слоніме сталі ўрачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця, а таксама ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Двухдзённая культурная праграма была насычана мерапрыемствамі і сустрэчамі. Прайшлі Фестываль кнігі і прэсы, падагульняючы этап Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Беларускія і замежныя пісьменнікі абмяркоўвалі актуальныя пытанні сучаснай кніжнай справы за круглым сталом.

Сталіцай фестывалю нацыянальнага слова ў гэтым го­дзе стануць Бялынічы – старажытны «горад белых начэй», радзіма вядомых творчых асоб, «паклоннае месца» хрысціян Беларусі і свету. Дарэчы, як і Слонім, стагоддзі таму горад над Друццю таксама знаходзіўся пад апекаваннем канцлера Льва Сапегі.

Селета ўдзельнікаў і гасцей чакае незабыўная і яскравая праграма: будуць працаваць тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі; пройдзе выстава-продаж кніг, царкоўных рэчаў, мёду, царкоўнага печыва і сувеніраў; выстава нацыянальных літаратур нацыянальна-культурных аб’яднанняў; навукова-практычная канферэнцыя «Бялыніцкія чытанні»; будзе арганізаваны паказ-дэфіле беларускіх калекцый «Беларускія спадарыні» і шмат іншага.

ААТ «Белшына» таксама стане ўдзель­нікам гэтага фестывалю – прадставіць на ім тэматычную экспазіцыю, прысвечаную гісторыі і сучаснаму развіццю нашага прадпрыемства. Асобае месца на ей будзе адведзена нашаму карпаратыўнаму выданню, бо на старонках газеты ўсебакова асвятляецца жыццё «Белшыны», журналісты з дня ў дзень на старонках выдання пішуць летапіс акцыянернага таварыства.

Аляксандра КАЛIНIНА (office@shinnik.by)

Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru Бобруйский горисполком Бобруйский горисполком Бобруйский горисполком Единый день информирования населения (ЕДИ) Единый день голосования
ЭТО ИНТЕРЕСНО ЗНАТЬ...
Интересные факты: картофель
Интересные факты: картофель

Существует более 4000 различных сортов картофеля.

Самый большой в мире клубень картофеля был выращен в 2010 году и весил 3,8 кг.

Рекорд по чистке картофеля – 10,49 кг за 10 минут.

Для приготовления самой большой картофельной оладьи понадобилось 3 тонны картофеля, 25 тысяч яиц, 350 литров оливкового масла и 30 кг соли.

Картофель является вторым по популярности продуктом питания в мире после риса.

В картофеле содержится больше витамина C, чем в апельсине, а также он богат калием и витамином B6.

Человек ест в среднем около 33 кг картофеля в год.

Листья и стебли картофеля токсичны для людей и животных из-за содержания соланина. Этот гликозид вызывает отравление при попадании в организм.

Одно из наиболее известных блюд из картофеля – это фри. Оно было изобретено в Бельгии в XVII веке.

Картофель можно использовать в косметологии для улучшения состояния кожи. Он обладает отбеливающими свойствами и помогает справиться с отечностью и воспалениями.

Перу считается местом с наибольшим разнообразием сортов картофеля. В этой стране выращивают более 3000 сортов этого овоща.

Картофельные чипсы были изобретены случайно. В 1853 году повар просто нарезал картофель слишком тонко.

Картофель был первым растением, выращенным в космосе. Это произошло в 1995 году на космическом шаттле «Columbia».

Картофель можно приготовить более чем сто способами: варить, жарить, печь, тушить, делать из него супы, пюре, запеканки и многое другое.

Картофель принадлежит к роду Паслен. Его «родственниками» являются помидоры, баклажаны, несъедобный табак и ядовитый паслен.

Не обошли стороной картофель поэты и художники. Одна из самых известных картин на эту тему – «Едоки картофеля» знаменитого нидерландского художника Винсента Ван Гога.

По материалам erudit-menu.ru


© «Шинник», 2015
Использование материалов разрешено только с размещением активной ссылки на наш сайт.

ОТКРЫТОЕ АКЦИОНЕРНОЕ ОБЩЕСТВО