Старэйшы ў свеце асноўны закон | Официальный сайт газеты "Шинник"
18:50
09.09.2025

официальный сайт
www.shinnik.by
Понедельник, 21 Март 2016
Старэйшы ў свеце асноўны закон

Праз 197 гадоў пасля адкрыцця Калумбам Амерыкі ў той перыяд, калі ў адукаванай кантынентальнай Еўропе ярка і часта гарэлі кастры святой інквізіцыі, а ў Рассіі спрачаліся за трон царыца Соф’я і юны Петр І, у Вялікабрытаніі быў прыняты «Біль аб правах», у якім былі акрэслены грамадскі і дзяржаўны лад, прынцыпы размеркавання ўлады, правы і абавязкі грамадзян. З лёгкай рукі саміх англічан лічыцца, што гэта была першая ў свеце Канстытуцыя, абагуліўшая правы і абавязкі ўсіх жыхароў краіны. Нагадаю, гэты дакумент быў прыняты ў 1689 годзе.
Але яшчэ за 160 гадоў да гэтай гістарычнай падзеі, 29 верасня 1529 года Вялікім князем Вялікага княства Літоўскага, рускага і Жамойскага Жыгімондам Старым у Вільне быў падпісаны першы Статут Вялікага княства Літоўскага – вярхоўны, інакш кажучы, асноўны закон ВКЛ. Менавіта ў ім упершыню ў феадальнай Еўропе быў сабраны разам звод законаў па дзяржаўнаму, грамадзянскаму, зямельнаму, працэсуальнаму, шлюбна-сямейнаму, спадчыннаму, крымінальнаму правах. Статут налічваў 283 артыкулы, аб’яднаных у 13 раздзелаў. Па сутнасці менавіта гэты дакумент і з’яўляецца самай першай у свеце Канстытуцыяй. І мы можам ганарыцца тым, што складзена яна была менавіта ў прамаці нашай краіны.
Праз 37 гадоў, 11 сакавіка 1566 года, ужо пры Жыгімондзе ІІ Аўгусту, быў прыняты Другі Статут Вялікага княства Літоўскага. А 28 студзеня 1588 года Жыгімонд ІІІ Ваза падпісаў Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага. Ён быў настолькі дасканалы, што нягледзячы на Люблінскую ўнію, аб’яднаўшую Вялікае княства Літоўскае з Польскай Каронай і тры падзелы Рэчы Паспалітай і Літвы, якія скончыліся ўключэннем беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, толькі ў 1831 годзе для Магілёўскай і Віцебскай, а ў 1840 годзе для Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў дзеянне гэтага Статута было адменена. Але і дагэтуль Статуты ВКЛ застаюцца важнай крыніцай прававой думкі, а для беларусаў – прадметам асаблівага нацыянальнага гонару.
Яшчэ раз нагадаю, англічане толькі праз 160 гадоў прынялі Канстытуцыю сваёй краіны. А ў Злучанных Штатах Амерыкі Канстытуцыя нованароджаннай суверэннай дзяржавы з’явілася ў 1787 годзе. Праз два гады яна была дапоўнена «Білем аб правах», якім замацоўваліся свабода слова і друку, сходаў і релігійнага веравызнання, аддзялення царквы ад дзяржавы і недатыкальнасць асобы... Дарэчы, амерыканцы нездарма ганарацца тым, што за 229 гадоў існавання іх асноўнага закона ён ні разу не змяняўся, а толькі дапаўняўся новымі артыкуламі.
На абшарах Расійскай імперыі аб Канстытуцыі ліберальная інтэлігенцыя загаварыла пасля Замежнага паходу рускай арміі 1813 – 1814 гадоў. Але подданым Аляксандра І, а потым Мікалая І не пашанцавала. Рэфарматарам не хапіла рашучасці, а спроба дзекабрыстаў праз паўстанне 1825 года прымусіць імператара прыняць Канстытуцыю скончылася супрацьстаяннем на Сенацкай плошчы паўстаўшых і адданых імператару войскаў, пакарання смерцю лідэраў паўстання, катаргай і іншымі рэпрэсіямі, а таксама замарожанымі на паўстагоддзя дэмакратычнымі зменамі ў Расійская дзяржаве, якая набыла ярлык сусветнага жандарма.
І толькі ў апошнія гады царствавання імператара Аляксандра ІІ пры ягоным двары і ў краіне з лёгкай рукі міністра ўнутраных спраў М.Т.Лорыс-Мелікава зноў загаварылі аб палітычных рэформах і Канстытуцыі.
Упэўнены, у нас была магчымасць пайсці іншым шляхам дзяржаўнага развіцця, калі б не «чалавек з ружжом», дакладней, калі б не наш зямляк, ураджэнец адной з вёсак Бабруйскага павета (зараз Клічаўскага раёна) народаволец Ігнат Грынявіцкі з бомбай. Ён стаў у прамым сэнсе магільшчыкам нараджаючайся дэмакратыі ў Расіі, бо вядома ўжо, што Аляксандр ІІ першага сакавіка 1881 года падпісаў Указ аб пачатку дзяржаўнай рэформы – выбарных людзях ад насельніцтва для распрацоўкі законапраектаў. Падпісаў літаральна за тры гадзіны да таго моманту, як Грынявіцкі здзейсніў замах на яго жыццё. Адразу ж пасля забойства Аляксандра-Вызваліцеля падпісаны ім апошні Указ быў адменены яго нашчадкам Аляксандрам ІІІ, і Расія аб Канстытуцыі забылася яшчэ на трыццаць з лішкам гадоў. І толькі 23 красавіка 1906 года Мікалай ІІ сваім Маніфестам «Аб удасканаленні дзяржаўнага парадку» фактычна абвясціў аб прыняцці першай расійскай Канстытуцыі.
Першая савецкая Канстытуцыя была прынята ў 1918 годдзе. Посля стварэння ў 1922 годдзе СССР гэты гістарычны факт быў замацаваны ў Канстытуцыі СССР, прынятай у 1924 годдзе. Канстытуцыя 1936 года, як сказана ў энцыклапедыі, «заканадаўча замацавала перамогу ў СССР сацыялістычных грамадскіх адносін». А ў асноўным законе, прынятым 7 кастрычніка 1977 года, гаварылася, што у краіне поўнасцю ўсталявалася «развітое сацыялістычнае грамадства, якое будуе камунізм».
У Беларусі асноўны закон мяняўся з такой жа рэгулярнасцю, толькі з нейкай разбежкай у часе – у 1919, 1927, 1937, 1978 гадах. І, нарэшце, у 1994 годдзе была прынята першая Канстытуцыя сувярэннай незалежнай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь. Нагадаю, что ў гэтым годдзе наша краіна адзначае сярэбраны юбілей – дваццаціпяцігоддзе Рэспублікі Беларусь, як сувярэннай дзяржавы.
А ўвогуле, калі азірнуцца на доўгую і багатую нашу гісторыю, то смела можна лічыць, что сённяшняя Канстытуцыя Беларусі, прынятая ў 1994 годзе з дапаўненнямі і змяненнямі, унесеннымі ў яе на рэферэндумах ў лістападзе 1996 і кастрычніку 2004 гадоў, па-сутнасці ўжо дзевятая, калі лічыць ад першага Статута Вялікага княства Літоўскага.
Валерый ЗІНОЎСКІ.

Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru Бобруйский горисполком Бобруйский горисполком Бобруйский горисполком Единый день информирования населения (ЕДИ) Пятилетка качества День победы
ЭТО ИНТЕРЕСНО ЗНАТЬ...
Интересно знать: шоколад
Интересно знать: шоколад

Шоколад использовался в качестве денег во времена майя. В ход шли и фальшивые «деньги»: поддельные бобы лепились из глины.

В плитке шоколада содержится не меньше 50 мг кофеина. В чашке эспрессо столько же.

Дерево, на котором растут какао-бобы имеет научное название – «Еда богов».

Впервые какао было приготовлено на Ямайке в 1700 году.

Всеобщую известность приобрели три разновидности шоколада: темный, молочный и белый. Но есть еще один – белокурый. Он содержит 32% какао.

Насчитывается более 600 ароматов шоколада.

Годового урожая какао-бобов, собранного с одного дерева, хватит только на 10 шоколадных батончиков.

Производство шоколада – один из самых успешных проектов в мире. Известно, что оборот шоколадной промышленности составляет более 75 млрд долларов.

Самая дорогая шоколадка стоила 687 долларов. Шоколадный батончик Кэдбери был продан за огромную сумму, насчитывая на тот момент возраст более 100 лет.

Аромат шоколада положительно влияет на увеличение продаж. Журнал по изучению психологии установил связь между интенсивным запахом шоколада и ростом продаж в магазинах.

Несмотря на то, что какао впервые использовали в Центральной и Южной Америке более 4000 лет назад, почти 70% мирового какао-сырья произрастает сейчас в Африке. Кот-д’Ивуар является одним из крупнейших производителей какао, обеспечивая около 40% мировых поставок.

Время произрастания какао-деревьев может достигать 200 лет, но период плодоношения составляет всего лишь 25 лет.

Практические все какао-деревья находятся в пределах 20 градусов от экватора, причем 75% растут на расстоянии в 8 градусов с обеих сторон.

Шоколадное производство превратилось в такую гигантскую отрасль, что от 40 до 50 миллионов людей по всему миру заняты выращиванием и получением какао.

Люди, находящиеся в состоянии стресса потребляют на 55% больше шоколада, чем их не депрессивные знакомые.

Исследователи не обнаружили никакой связи между прыщиками и шоколадом.

Исследования показывают, что темный шоколад улучшает память, остроту внимания, скорость реакции и умение решать проблемы, за счет увеличения притока крови к мозгу.

Первое шоколадное печенье было изобретено в 1937 году.

В 2002 году была изготовлена самая большая коробка шоколада. В ней находилось более 90 тысяч конфет.

Первая механическая машина по производству шоколада была изготовлена в 1870 году.

Примерно 40% миндаля, произведенного в мире, идет на добавки для шоколадных изделий.

По материалам: candystor.ru


© «Шинник», 2015
Использование материалов разрешено только с размещением активной ссылки на наш сайт.

ОТКРЫТОЕ АКЦИОНЕРНОЕ ОБЩЕСТВО