Малочны флагман краю | Официальный сайт газеты "Шинник"
12:53
13.05.2025

официальный сайт
www.shinnik.by
Пятница, 22 Апрель 2016
Малочны флагман краю

Філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына» званне малочнага флагмана Асіповіччыны атрымаў даўно, а мінулы год, хоць і быў складаным, але пацвердзіў справядлівасць такога статусу: ад кожнай каровы ў гаспадарцы надоена 5 536 кілаграмаў малака (па раёну – 4 316) – 111 працэнтаў да аналагічнага папярэдняга перыяду.
Найлепшыя вынікі атрымалі малочнатаварныя фермы ў Ліпені, Свіслачы і Вязаўніцы, дзе сярэднегадавы надой ад каровы адпавядае 7 353, 6 889 і 6 105 кілаграмам малака адпаведна.
Фактараў, якія садзейнічалі чарговаму кроку наперад, можна назваць некалькі. Будучае малако бярэ свой пачатак яшчэ на сенажаці і кукурузных палетках. У агульным у час «зялёнага жніва» было назапашана 775 тон сена, 12 815 – сенажу, 20 797 – сіласу. Цяжкасцей сустрэлася нямала: з-за засушлівага надвор’я даводзілася перасяваць участкі аднагадовых траў, не атрымалася закласці запланаваныя аб’ёмы зялёнай масы. І хоць па валавым паказчыку да пазалеташняга крыху не дацягнулі, аднак апраўдала чаканні якасць: усе кармы былі вышэйшага класу.

Зразумела, пры якасным рацыёне атрымліваецца і добрае малако – асноўная крыніца прыбытку гаспадаркі. Крыху разлікаў. Рознасць паміж фізічнай і заліковай вагой сыравіны, здадзенай малочнаму перапрацоўшчыку, летась склала 191 тону – пераводзячы на грошы, дадаткова атрымана выручкі за кошт тлустасці малака 858 мільёнаў рублёў, утрыманне бялку звыш нарматыву – 287. У выніку плюс за кошт якасці выліўся ў 1 мільярд 145 мільёнаў рублёў. Сярэдні кошт рэалізаванага малака склаў 4 385 рублёў з улікам надбавак, тады як без дадатковай аплаты яно б каштавала 4 022 рублі. Згадзіцеся, што розніца адчувальная, калі размова ідзе аб дзесятках тон штодня.
Яшчэ лепш справы ідуць сёлета: за студзень вытворчасць малака вырасла на 131 працэнт, у лютым паказчык атрымаўся каля 140. Толькі за першы месяц года гаспадарка зарабіла на рэалізацыі малака 4,6 мільярда рублёў, што на 1,6 млрд. больш, чым летась. Тлустасць малака адпавядала 4 працэнтам, класам «экстра» здадзена 52 працэнты. Кожны дзень зараз прыносіць гаспадарцы за рэалізацыю «белага золата» каля 150 мільёнаў рублёў.
Спрыяла павелічэнню малочнага валу і своечасовае асемяненне кароў. Ужо не адзін год тэхнік-асемянатар Віктар Мацвеенка ў ліку пераможцаў раённага спаборніцтва: вядомы спецыяліст забяспечыў атрыманне 112 цялят на 100 кароў і цялушак.
Выніковым аказалася наладжванне рэгулярнага дасканалага кантролю за работай ферм: штомесяц робіцца падрабязны аналіз, выяўляюцца слабыя месцы, шукаюцца шляхі выпраўлення хібаў. Існуе і гнуткая сістэма заахвочвання кіраўнікоў аб’ектаў жывёлагадоўлі. МТФ не спаборнічаюць паміж сабою, а галоўны прадмет параўнання – свае ж уласныя вынікі. І гэта, як паказала практыка, найбольш эфектыўна.
У любым поспеху важнае значэнне мае чалавечы фактар – і філіял заўсёды славіўся сваімі аператарамі машыннага даення. Напрыклад, Сняжана Жуковіч надаіла за год 394 299 кілаграмаў малака – па 8 389 кг ад каровы, прыплюсаваўшы да раней устаноўленага рэкорда 1 604 кілаграмы. Зараз гэтай руплівай працаўніцы даручана кіраваць фермай у Свіслачы. Сярэднегадавы надой у 8 018 кілаграмаў на рахунку даяра Аляксея Біцюна – ён у чарговы раз даказаў, што мужчыны з такой справай спраўляюцца ніколькі не горш за жанчын. 7 775 кг – вынік Наталлі Грышановіч, 7144 – Алены Рыжковіч. І гэта далёка не ўсе з тых, на каго можна і трэба раўняцца!
Валентина КОРБАЛЬ, (газета «Асіповіцкі край»).

Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru Бобруйский горисполком Бобруйский горисполком Бобруйский горисполком Единый день информирования населения (ЕДИ) Пятилетка качества День победы
ЭТО ИНТЕРЕСНО ЗНАТЬ...
Интересно знать: аисты
Интересно знать: аисты

В мире существует 7 видов аистов.

Спят они стоя на одной ноге.

Самые крупные аисты – белые. Размах их крыльев – до 2 метров, рост – 120 см, масса – 4 кг.

Во время сезонных миграций аисты обычно поднимаются на высоту 2000-3000 м, преодолевают расстояние до 8-10 тыс. км.

Аисты пользуются одним и тем же гнездом из поколения в поколение. Возраст самого старого из обследованных – 381 год.

Все аисты – хищники, они питаются лягушками, ящерицами и прочими земноводными и пресмыкающимися.

Самые крупные гнезда – до 160 см в диаметре и массой 250 кг – строят белые аисты.

Яйца эти птицы высиживают по очереди: самец днем, а самка по ночам.

Птенцы аистов начинают делать свои первые робкие попытки к полету, когда им исполняется 50-60 дней.

В христианской мифологии аисты считаются символом света и добра, так как они уничтожают змей, которые символизируют зло.

В полете аисты способны совершать до 120 взмахов крыльев в минуту, развивая горизонтальную скорость до 45 км/ч. Это не очень много, но в таком темпе они могут лететь много часов, не уставая и не снижая скорости.

Средняя продолжительность жизни этих птиц – около 20 лет.

В жаркую погоду аисты обливают своих птенцов водой, чтобы те не перегрелись. Воду они таскают в клюве.

В настоящее время только белым аистам ничего не угрожает, в мире насчитывается около 300 тысяч особей. Все остальные виды находятся под угрозой полного исчезновения.

Ученые ориентируются на аистов в вопросах экологии. Эти птицы очень чувствительны к загрязнению окружающей среды, но, если они кормятся на каком-то водоеме, значит, вода там достаточно чистая.

По материалам faktrus.ru


© «Шинник», 2015
Использование материалов разрешено только с размещением активной ссылки на наш сайт.

ОТКРЫТОЕ АКЦИОНЕРНОЕ ОБЩЕСТВО