Вяртанне да каранёў наяве і ў снах | Официальный сайт газеты "Шинник"
16:10
16.04.2024

официальный сайт
www.shinnik.by
Понедельник, 18 Ноябрь 2019
Вяртанне да каранёў наяве і ў снах

У кожнага з нас ёсць месца, дзе нара­дзіўся і вырас. Гэта і бацькоўская хата, і запаветны куток, дзе чакаюць блізкія, а можа і не чакаюць, калі засталіся толькі крыжы на могілках. Гэта ўсё тое, што мы завем сваёй малой радзімай. Для мяне – гэта вёска Яўсе­евічы Глускага раёна.

Тут нара­дзіліся і пражылі жыццё мае бацькі, дзед і прадзед. Тут нарадзілася і вырасла я.

Гістарычны летапіс вёскі Яўсеевічы пачынаецца з падання: у далёкія часы, калі будавалі шлях ад Масквы да Варшавы, сярод працаўнікоў былі два дзесятнікі Сымон і Яўсей. За добрую працу ім было дазволена пабудаваць сябе хаты на абодвух берагах ракі Пціч. Так пачаліся вёскі Яўсеевічы і Сіманавічы. А ўвогуле вёска Яўсеевічы вядома з XVI стагодзя. У 1593 годзе Глуск-Пагарэлы з вёскамі Яўсееевічы і Сіманавічы купіў у князя Палубінскага Крыштоф Радзівіл Пярун.

На беразе ракі, што бяжыць да сваёй сястры Прыпяці, растуць вербы і свае доўгія косы мыюць у чыстай вадзе. Яшчэ нядаўна рака была глыбокая і багатая рыбай. Пасля вайны па ёй сплаўлялі бярвенні. А зараз яна змялела і зарастае цінай.

Вакол маёй вёскі, куды ні кінь вокам, – лес. Лясныя абшары цягнуцца на дзесяткі кіламетраў і падступаюць ушчыльную да двароў. Памятаю, як зусім малой хадзіла з бацькамі па ягады і грыбы. А яшчэ побач з вёскай былі балоты, і пасля завейных зім вясной заўсёды была вялікая паводка. Вада падыходзіла да самых хат.

Пакосы былі толькі балотныя, і сенажаць на іх можна было весці толькі ў час, калі яны замярзалі. Для сваіх патрэб кожная гаспадарка займалася ільнаводствам, бо з ільну гаспадыні шылі вопратку. Нялёгкім было жыццё, аднак людзі ў думках і малітвах да богу спадзяваліся на лепшую долю для сябе і сваіх дзяцей. Але прыйшло 22 чэрвеня 1941 года, і на раку Пціч упалі першыя бомбы. Пачалася вайна, з якой не вярнуліся 54 маіх аднавяскоўца. У памяць аб іх у вёсцы ўзведзены помнік з прозвішчамі загінуўшых. А побач – яшчэ чатыры магілы невядомых воінаў.

Пасля вайны засталося шмат удоў і асірацелых. А іх у той час у кожнай хаце было па 2-4 дзіцяці. І тыя жанчыны з падлеткамі аднаўлялі нашу вёску, працавалі за сябе і сваіх загінуўшых блізкіх.

Калі я была маладзейшая, не сумавала аб тых мясцінах, дзе нарадзілася і вырасла. А калі ўжо прайшла значная частка жыцця, то часцей у думках і наяве вяртаюся туды, дзе прашло дзяцінства, дзе бацькава хата. Яна была пабудавана прадзедам дзесьці ў 1910 годзе. У ёй жылі сем’і прадзеда, дзеда, бацькі. Хата двойчы пераносілася на іншыя месцы, зусім старыя бярвенні замянялі на новыя. У вайну побач з хатай выбухнула бомба, і па сённяшні дзень у старых бярвеннях можна знайсці яе аскепкі.

Калі прыхожу на бацькоўскі двор, здаецца сэрца ад хвалявання вось-вось выскачыць. Удыхаю водар чаромхі і бэзу, што растуць пад вокнамі, гляжу на парог і чакаю, чакаю, калі выйдуць бацькі. Але ўжо не сустрэне матуля і не абдыме ля парога, не пацалуе, не напячэ ранкам у печы аладкаў. Не сустрэне і бацька.

Засталіся толькі ўспаміны. Успаміны дзяцінства, як па вечарах распальвалі невялікае вогнішча і смажылі на ім сала, якое потым елі ў прыкуску з чорным хлебам, прапітаным тлушчом са шкваркі, і бульбу, запечанную ў гэтым жа вогнішчы.

Успаміны аб тым, як раніцай маці будзіла нас у школу, а на стале ўжо чакала патэльня з яечней і блінамі. І як не хацелася пакідаць цёплы ложак, асабліва зімой.

Успаміны аб тым, як з малалетства дапамагалі бацькам па гаспадарцы. У нашай сям’і было чацвёра дзяцей, і ўсе хатнія справы мы рабілі па чарзе. Улетку ўсе разам з бацькамі нарыхтоўвалі сена, апрацоўвалі агароды і нават працавалі ў саўгасе, каб зарабіць крыху грошай.

На канікулах вясковыя дзеці не адпачывалі ў піянерскіх лагерах. Мы праходзілі аж цэлы месяц практыку ў школьным працоўным лагеры.

У юнацкім узросце вечарамі бавілі час у клубе – звычайнай вясковай хаце, якая пасля вайны была канфіскована ў паліцая. Летам тут кожны дзень былі танцы. У клуб прывозілі кіно, і калі дэмастравалі індыйскія фільмы, то не ўсім гледачам нават хапала месца.

У клубе праходзілі партыйныя сходы, пасяджэнні народнага суда, школьныя бацькоўскія сходы, на якія прыязджалі настаўнікі з Завалочыцкай сярэдняй школы, і расказвалі ўсёй вёсцы пра дасягненні і паводзіны кожнага вучня. І ўся вёска ведала, хто з дзяцей як вучыцца.

Вясковая моладзь у клубе ладзіла для землякоў канцэрты. А калі ў вёсцы гулялі вяселлі, то ў клубе збіраліся ўсе жыхары Яўсееевіч – і старыя, і малыя. А бацькі маладых абавязкова прыносілі ў клуб пачастункі для аднавяскоўцаў.

Потым моладзь паступова пачала ад’язджаць у гарады, і вёска, а разам з ёй і наш клуб, апусцелі. Нам хацелася вырвацца ад бацькоўскай апёкі, хацелася самастойнасці, хацелася жыць у гораде і мець лепшую долю. І ў нас гыта атрымалася. Але зараз усе часцей у думках і снах, а то і наяве мы вяртаемся ў бацькоўскую хату, у сваю вёсачку, да сваіх каранёў.

Ірына ШЫМЧЫК,
старшы майстар кіравання тэхнічнага кантролю
АТК па ЗМШ.

Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru Бобруйский горисполком Бобруйский горисполком Бобруйский горисполком Единый день информирования населения (ЕДИ) Единый день голосования
ЭТО ИНТЕРЕСНО ЗНАТЬ...
Интересные факты: картофель
Интересные факты: картофель

Существует более 4000 различных сортов картофеля.

Самый большой в мире клубень картофеля был выращен в 2010 году и весил 3,8 кг.

Рекорд по чистке картофеля – 10,49 кг за 10 минут.

Для приготовления самой большой картофельной оладьи понадобилось 3 тонны картофеля, 25 тысяч яиц, 350 литров оливкового масла и 30 кг соли.

Картофель является вторым по популярности продуктом питания в мире после риса.

В картофеле содержится больше витамина C, чем в апельсине, а также он богат калием и витамином B6.

Человек ест в среднем около 33 кг картофеля в год.

Листья и стебли картофеля токсичны для людей и животных из-за содержания соланина. Этот гликозид вызывает отравление при попадании в организм.

Одно из наиболее известных блюд из картофеля – это фри. Оно было изобретено в Бельгии в XVII веке.

Картофель можно использовать в косметологии для улучшения состояния кожи. Он обладает отбеливающими свойствами и помогает справиться с отечностью и воспалениями.

Перу считается местом с наибольшим разнообразием сортов картофеля. В этой стране выращивают более 3000 сортов этого овоща.

Картофельные чипсы были изобретены случайно. В 1853 году повар просто нарезал картофель слишком тонко.

Картофель был первым растением, выращенным в космосе. Это произошло в 1995 году на космическом шаттле «Columbia».

Картофель можно приготовить более чем сто способами: варить, жарить, печь, тушить, делать из него супы, пюре, запеканки и многое другое.

Картофель принадлежит к роду Паслен. Его «родственниками» являются помидоры, баклажаны, несъедобный табак и ядовитый паслен.

Не обошли стороной картофель поэты и художники. Одна из самых известных картин на эту тему – «Едоки картофеля» знаменитого нидерландского художника Винсента Ван Гога.

По материалам erudit-menu.ru


© «Шинник», 2015
Использование материалов разрешено только с размещением активной ссылки на наш сайт.

ОТКРЫТОЕ АКЦИОНЕРНОЕ ОБЩЕСТВО