Са святам Вялікадня! | Официальный сайт газеты "Шинник"
13:24
25.04.2024

официальный сайт
www.shinnik.by
Воскресенье, 4 Апрель 2021
Са святам Вялікадня!

…У баі вялікім смерць жыццё сустрэла.
Хоць памёр, усё ж Ён валадарыць смела.
– Адкажы, Марыя, што было ў дарозе?
– Уваскрос, жывы Ён, годзе быць трывозе.

Калі мы чуем гэтыя словы, перажываючы Пасхальныя таямніцы, агарняе нас радасць і надзея. Усё гэта прымушае нас да задумы над сабою, мы пытаемся ў сябе: хто я? Адкуль паходжу? Куды іду? Ці за лініяй невядомага нам гарызонту чакае нас нейкая будучыня? Так пытаемся мы, якія жывём на беларускай зямлі.

Сёння Бог, Айцец Дабрыні, пачуў голас Свайго прыгнечанага народу, зноў надышоў час адраджэння, адновы жыцця. Зноў усё пачынае жыць, трыумфуе праўда Хрыстовага Уваскрашэння.

Жыццё мацнейшае за смерць, Бога не можна выкінуць з жыцця людзей. Можна Яго пакласці ў гроб, заваліць камнем бязвер’я, нават забыцца. Ён трэцяга дня ўваскрэсне! Для хрысціянаў у гэтым заключаецца сэнс усяго жыцця: “«…Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ў вышынях, дзе Хрыстус сядзіць праваруч Бога; пра тое, што ў вышынях, думайце, а не пра зямное» …” (Клс. 3, 1-2)

І ў гэтыя пасхальныя дні нам трэба ізноў адшукаць сэнс уласнага жыцця і распачаць перажываць яго з новым смакам.

На гэтае Радаснае свята Пасхальнай Ахвяры, улюбёныя ў Хрысце браты і сёстры, перасылаю вам моц сардэчных віншаванняў і жадаю нанова паўстаць з мёртвых разам з Уваскрослым Хрыстом.

Хрыстос уваскрос! Сапраўды уваскрос!

Пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця
Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску,
ксёндз-канонік, дэкан Бабруйскага дэканата Андрэй Яркавец.

  • Расклад святочных набажэнстваў у касцёле:

Вялікі чацвер, 1 красавіка — Імша Вячэры Панскай – 19.00
Вялікая пятніца, 2 красавіка —Літургія Мукі Хрыста – 19.00
Вялікая субота, 3 красавіка — Пасхальная Вігілія – 21.00 (пад кіраўніцтвам біскупскага вікарыя Магілёўскага рэгіёна біскупа Аляксандра Яшэўскага, SDB)
Вялікодная нядзеля, 4 красавіка — урачыстасць Уваскрасення Хрыста 7.00 (пад кіраўніцтвам біскупскага вікарыя Магілёўскага рэгіёна біскупа Аляксандра Яшэўскага, SDB), 17.30
Пасвячэнне страў на вялікодны стол адбудзецца ў суботу, 3 красавіка – 10.00, 12.00, 14.00.

Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru Бобруйский горисполком Бобруйский горисполком Бобруйский горисполком Единый день информирования населения (ЕДИ) Единый день голосования
ЭТО ИНТЕРЕСНО ЗНАТЬ...
Интересные факты: картофель
Интересные факты: картофель

Существует более 4000 различных сортов картофеля.

Самый большой в мире клубень картофеля был выращен в 2010 году и весил 3,8 кг.

Рекорд по чистке картофеля – 10,49 кг за 10 минут.

Для приготовления самой большой картофельной оладьи понадобилось 3 тонны картофеля, 25 тысяч яиц, 350 литров оливкового масла и 30 кг соли.

Картофель является вторым по популярности продуктом питания в мире после риса.

В картофеле содержится больше витамина C, чем в апельсине, а также он богат калием и витамином B6.

Человек ест в среднем около 33 кг картофеля в год.

Листья и стебли картофеля токсичны для людей и животных из-за содержания соланина. Этот гликозид вызывает отравление при попадании в организм.

Одно из наиболее известных блюд из картофеля – это фри. Оно было изобретено в Бельгии в XVII веке.

Картофель можно использовать в косметологии для улучшения состояния кожи. Он обладает отбеливающими свойствами и помогает справиться с отечностью и воспалениями.

Перу считается местом с наибольшим разнообразием сортов картофеля. В этой стране выращивают более 3000 сортов этого овоща.

Картофельные чипсы были изобретены случайно. В 1853 году повар просто нарезал картофель слишком тонко.

Картофель был первым растением, выращенным в космосе. Это произошло в 1995 году на космическом шаттле «Columbia».

Картофель можно приготовить более чем сто способами: варить, жарить, печь, тушить, делать из него супы, пюре, запеканки и многое другое.

Картофель принадлежит к роду Паслен. Его «родственниками» являются помидоры, баклажаны, несъедобный табак и ядовитый паслен.

Не обошли стороной картофель поэты и художники. Одна из самых известных картин на эту тему – «Едоки картофеля» знаменитого нидерландского художника Винсента Ван Гога.

По материалам erudit-menu.ru


© «Шинник», 2015
Использование материалов разрешено только с размещением активной ссылки на наш сайт.

ОТКРЫТОЕ АКЦИОНЕРНОЕ ОБЩЕСТВО